Скейт, самакат, канькі і не толькі. Дабрачыннае таварыства выканала жаданні гродзенскіх дзяцей

Каля 100 падапечных Гродзенскага дабрачыннага таварыства 8 студзеня пабывалі ў маёнтку Каробчыцы, дзе атрымалі навагоднія падарункі і прынялі ўдзел у святочнай праграме. Падарункі збіралі валанцёры таварыства на працягу снежня ў гандлёвых цэнтрах горада. Гараджане набывалі рэчы згодна з пажаданнямі, якія дзеці выказалі ў лістах.

Дырэктар Гродзенскага дабрачыннага таварыства Антаніна Місюкевіч распавяла Hrodna.life, што ніводнае дзіця не засталося без падарунка.

«Такая дабрачынная акцыя ў нас праходзіць шосты год запар, а менавіта ў Каробчыцах — другі. Падарункі збіралі пераважна для дзяцей інвалідаў, якія навучаюцца ў Гродне, раёне або вобласці. Дзеці прасілi рознае: ад сродкаў гігіены да скейтбордаў і верталётаў на пульце. Але ў большасці прасілі неабходныя рэчы — куртку, кнiгi i iншае».

Дзяцей у Каробчыцы даставілі трыма аўтобусамі. Тут ім паказалі казачнае прадстаўленне з Зюзяй, Дзедам Марозам і Снягуркай. Пасля валанцёры і арганізатары акцыі ўручылі дзецям падарункі. Завяршэннем святочнай паездкi ў Каробчыцы стаў абед.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025