Навіны

У Гродне актыўна заліваюць лёд на хакейных каробках і катках

У бліжэйшыя дні ў Гродне пачнуць працаваць хакейныя каробкі і каткі. Дзякуючы моцным маразам, ва ўсю ідзе падрыхтоўка ледзяных пакрыццяў у розных раёнах горада.

Калі ў парку Жылібера ўжо можна катацца, то на хакейных каробках яшчэ не. Каб падрыхтаваць там лёд працоўным трэба некалькі дзён. Гэтак, на добры лёд сыходзіць каля 100 кубаметраў вады. Калі ў каробцы снег утрамбаваны, то прыходзіцца заліваць і падліваць вадой каля шасці разоў, а калі не, то цэлых восем.

Усяго сёлета ў Гродне будзе заліта 9 хакейных каробак і больш за 20 лядовых пляцовак.

Пакуль толькi адзін каток у парку Жылібера гатовы да катання. У бліжэйшы час зальюць каток на БЛК, які адносіцца да БФСТ «Дынама», а таксама каток каля OldCity. Не выключана, што ў горадзе з’явяцца яшчэ некалькі адкрытых пляцовак для катання.

Каток у парку Жылiбера
Варта адзначыць, што акрамя лядовых пляцовак, пачалi працаваць i пункты пракату канькоў і лыж. Дадзеныя за 2016 год.

Падзяліцца
Меткі: адпачынак

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025