У самым пачатку года гродзенцы засталіся без традыцыйнага каляднага кірмаша на Савецкай плошчы. У апошні момант кірмаш вырашылі адмяніць з-за ўмоў надвор’я, распавялі ў гарвыканкаме.
Многія гродзенцы, не ведаючы, што кірмаш адмянілі, прыйшлі 5 студзеня на Савецкую, каб купіць свежую рыбу, мяса ды іншыя прадукты. Але іх сустрэў пустой пляц.
Разам з кірмашом адмянілі і канцэртную праграму.