Бацькі скутэрыста, які загінуў 3 чэрвеня 2016 года на скрыжаванні Індурская шаша — Кабяка, працягваюць шукаць сведкаў гібелі сына. Гродзенец Артур Бараноўскі лічыць, што відэазапіс здарэння можа мець кіроўца Mitsubishi, які бачны на адным з відэазапісаў.
3 чэрвеня 2016 года дзяўчына за рулём Mercedes збіла на скрыжаванні 32-гадовага кіроўцу скутэра, які ад атрыманых траўмаў памёр на месцы. Праз паўгода пасля ДТЗ бацькі загінулага працягваюць шукаць відавочцаў. Для іх важна, каб у раследаванні былі ўзятыя пад увагу ўсе падрабязнасці.
Вядома, што адразу пасля аварыі на скрыжаванні спынілася некалькі машын. У аднаго з кіроўцаў, як паведамляюць відавочцы, быў запіс аварыі на рэгістратары. Але тады нумар таго чалавека ніхто не запісаў. Каштоўная інфармацыя згубілася.
Увечары 4 студзеня з’явілася інфармацыя, што бацькам загінулага хлопца варта шукаюць кіроўцу пазадарожніка Mitsubishi. Гродзенец Артур Бараноўскі здолеў у інтэрнэце адшукаць відэа, дзе адзін з кіроўцаў запісаў на свой рэгістратар затор пасля ДТЗ. На відэа добра бачны аўтамабіль Mitsubishi, які знаходзіцца перад пабітым скутэрам (дата на відэа выстаўлена няправільна).
З дапамогай відэа ўдалося даведацца рэгістрацыйны нумар Mitsubishi. Гэтую інфармацыю ў бліжэйшы час перададуць бацькам загінулага. Магчыма, гэта і не той сведка якога шукаюць. Але з яго дапамогай можна будзе знайсці і іншых.
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…