Фота: Ірына Новік
Другая палова тыдня адзначыцца пахаладаннем. Маразы прыйдуць 5−6 студзеня і пратрымаюцца да пачатку наступнага тыдня, паведамілі ў Гроднааблгідрамеце.
У Гродне
Воблачна, мокры снег, ноччу моцны мокры снег, слабая мяцеліца. На асобных адрэзках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паднёва-заходні 6−11 м/с, ноччу парывы да 15−20 м/с, удзень парывы да 14 м/с. Тэмпература мінімальная ноччу −1…−3 ºС, максімальная ўдзень 0…+2 ºС.
У Гродзенскай вобласці
Воблачна. Мокры снег, ноччу і раніцай моцны мокры снег, слабая мяцеліца. У асобных раёнах наліпанне мокрага снегу, днём слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 6−11 м/с, ноччу парывы да 15−20 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0…-5 ºС, максімальная днём −3…+2 ºС.
5 студзеня ў асобных раёнах воблачна. На большай частцы вобласці кароткачасовы снег. У асобных раёнах завіруха, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночны 6−11 м/с, на большай частцы парывы да 15−20 м/с.
Рэзка пахаладае: тэмпература паветра на працягу сутак −9…−14ºС.
6 студзеня воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні 4−9 м/с, ноччу парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак −14…−19ºС, ноччу пры праясненнях да -22°С.
7 студзеня, субота
Пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу −14…−19°С, пры праясненнях да −20…−23°С, максімальная днём −5…−10°С.
8 студзеня, нядзеля
У асобных раёнах кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу −14…−19°С, пры праясненнях да −20…−23°С, максімальная днём −5…−10°С.
9 студзеня, панядзелак
На большай частцы кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу −10…−15°С, пры праясненнях да -17°С, максімальная днём 0…-5°С.
[irp]
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…