Больш за 2,2 тыс. замежных турыстаў наведалі без віз Гродна і наваколлі

Ужо больш за 2,2 тыс. замежных турыстаў наведалі без віз Гродна і наваколлі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Гродзенскай памежнай групе.

На навагоднія святы ў рэгіён заехалі больш за 300 бязвізавых турыстаў. У пункце пропуску «Брузгі» з 26 снежня па 1 студзеня мяжу без віз перасеклі 180 чалавек — грамадзяне Польшчы, Італіі, Бельгіі, Германіі і Ірландыі. Праз пункт пропуску «Прывалка» на тэрыторыю Беларусі заехалі больш за 140 замежных турыстаў без віз. Сярод іх грамадзяне Літвы, Іспаніі, Нарвегіі, Вялікабрытаніі і Эстоніі.

«Геаграфія бязвізавых турыстаў пашыраецца. З 26 кастрычніка 2016 года без візы Гродна і наваколлі наведалі больш за 2,2 тыс. іншаземцаў з 25 краін», — адзначылі ў памежнай групе.

Як падкрэслілі ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, большасць турыстаў - гэта грамадзяне суседніх Польшчы і Літвы. «У сферы інтарэсаў турыстаў як сам Гродна, так і розныя культурныя, гістарычныя аб’екты ў Гродзенскім раёне. Таксама прыцягваюць турыстаў нацыянальныя асаблівасці рэгіёну: кухня, абрады і іншае», — распавялі ў кіраванні. Пры гэтым турфірмы адзначаюць цікавасць замежнікаў не толькі да Гродзенскага рэгіёну: наведаўшы яго, некаторыя робяць візу, каб працягнуць знаёмства з краінай і далей.

«Водгукі ад турыстаў у асноўным станоўчыя. Нейкіх праблем і нараканняў няма. Тураператары таксама рыхтуюць новыя прапановы і маршруты для гасцей з-за мяжы», — адзначылі ва ўпраўленні спорту і турызму. Для наведвання Гродна і ваколіц без віз зарэгістраваліся ўжо больш за 2,5 тыс. чалавек.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025