Чытачы Аўтагродна паведамляюць, што ў розных месцах горада сустракаюць жанчыну з плакатам. Яна выходзіць да людзей з просьбай аб дапамозе: шукае сведкаў цяжкай аварыі, у якой загінуў яе сын.

Аварыя адбылася 3 чэрвеня 2016 года на скрыжаванні Кабяка — Індурская шаша, дзе дзяўчына на Mercedes збіла вадзіцеля скутэра. Той памёр. Вядома, што 22-гадовая дзяўчына за рулём Mercedes ехала з боку Паўднёвага рынку і паварочвала налева. Скутэрыст рухаўся з кальца Славінскага — Перамогі прама, калі яму не саступіў дарогу аўтамабіль. 32-гадовы кіроўца скутэра быў у шлеме, аднак ад атрыманых траўм ён памёр на месцы аварыі.

mers_kabyaka_01

mers_kabyaka_03

Бацькі загінулага шукаюць відавочцаў аварыі. Асабліва кіроўцу цёмнага красовера, відэарэгістратар якога запісаў здарэнне. Тады кіроўца вельмі спяшаўся і пакінуў свой нумар мінакам. Але інфармацыя пра мужчыну згубілася.

Калі вам што-небудзь вядома пра гэта ДТЗ, просім звязацца з маці загінулага хлопца: +375 29 58 11 088