Дадаць навіну
Панядзелак, 15 кастрычніка 2018, 14:56

На плошчы Леніна певень Пятровіч прадказвае гродзенцам будучыню

У Гродзенскім заапарку жыве сімвал будучага года – агністы певеньПятровіч. Напярэдадні Новага года ўвечары на плошчы Леніна з ім можна зрабіць фота. А яшчэ ён прадказвае будучыню.

Пятровіч – певень в’етнамскай пароды кохiнхiн. Ён паводзіць сябе вельмі спакойна, што не характэрна для такіх птушак. Заатэхнік Гродзенскага заапарка Лілія Більдзя распавяла, што дзякуючы мяккаму характару яго і выбралі сімвалам года.

100
«Пятровічу пашанцавала, у нас ён самы прыгожы і самы пакладзiсты. Пеўням не ўласціва быць спакойнымі, але наш – асаблівы. Мне здаецца, гэта таму што ў яго няма сваіх курачак. Калі б яны былі, можа ён паводзіў бы сябе па-іншаму».

Працуе Пятровіч каля трох гадзін па вечарах на плошчы Леніна. Каб певень прадказаў будучыню, у міскі з рознымі подпісамі сыплюць корм. Міску з якім надпісам будзе дзяўбці Пятровіч, тое і збудзецца. Птушка пераважна прадказвае добрае здароўе.

Забаўляць гродзенцаў Пятровіч будзе да 15 студзеня. У цёплы час певень будзе цешыць дзяцей i дарослых на спецыяльнай пляцоўцы ў заапарку.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: