Каля 20:00 27 снежня на вуліцы Брыкеля адбылося сур’ёзнае ДТЗ з удзелам Audi 100 і VW Passat. У выніку аварыі траўмы атрымала жанчына — пасажырка Volkswagen, якой аказалі на месцы першую медыцынскую дапамогу, а пасля шпіталізавалі. Таксама розныя траўмы атрымаў пешаход, на якога ў момант ДТЗ наехаў Volkswagen.
Акрамя гэтага, сведкі паведамляюць, што разам з пацярпелай жанчынай было дзіця, якое не пацярпела.
Як паведамляе «Тут.бай», кіроўца VW Passat ехаў прама ў бок скрыжавання, а Audi 100 паварочвала налева. Са слоў кіроўцаў, яны абодва ехалі на зялёны. Аднак, паводле папярэдняй версіі, кіроўца Audi не пераканаўся ў бяспецы манеўру. У выніку сутыкнення Volkswagen выехаў на тратуар, дзе i збіў пешахода.