У Гродне ўжо другія суткі працягваюцца ўзмоцненыя пошукі пенсіянеркі, якая пайшла з дому 23 снежня і не вярнулася. Па інфармацыі міліцыі яна апошні час знаходзілася ў дэпрэсіі і прымала антыдэпрэсанты.
Прайшло чатыры дні пасля знiкнення, а ў сваякоў усё яшчэ няма ніякай інфармацыі пра месцазнаходжанне Кацярыны Леанідаўны Андрыенкі 1947 года нарадження. З’яўлялася інфармацыя, што жанчына выказвала намер скончыць жыццё самагубствам, але пасля гэтая інфармацыя адусюль знікла.
Да пошукаў пенсіянеркі падключыліся пошукавыя атрады і звычайныя гараджане.
Прыкметы зніклай: на выгляд 70 гадоў, рост 160−165 см, хударлявага целаскладу, валасы рыжыя фарбаваныя да плячэй, заплеценыя ў хвост, насіла акуляры для зроку.
Была апранута: карычневы паўшубак, юбка чорная ніжэй каленяў, цёмныя боты, пры сабе мела цёмную жаночую сумачку сярэдніх памераў.
Калі вы валодаеце якой-небудзь інфармацыяй — просьба паведаміць па тэлефонах:
Міліцыя: 796 806, 796 807, 8029−7 885 948 або 102
ПСО «ЦентрСпас»: +375 (33) 363−55−77, +375 (33) 380−20−03