Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Школа маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA абвяшчаюць конкурс праектных ідэй, скіраваных на спрыянне мясцоваму і рэгіянальнаму развіццю па ўсёй Беларусі.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе неабыякавыя, хто займаецца паляпшэннем культурніцкай і сацыяльнай прасторы ў сваім населеным пункце або рэгіёне і спрыяе паглыбленню супрацоўніцтва розных супольнасцяў.
— можа зрабіць лепшым жыццё ў вашай мясцовасці агулам ці для нейкай групы людзей;
— яднае актыўных жыхароў для вырашэння грамадска важных пытанняў;
— умацоўвае ідэнтычнасць, у тым ліку праз пашырэнне ведаў пра нашу гісторыю і культуру, пра родны горад або рэгіён;
— матывуе да адказнасці за лёс свайго населенага пункта;
— развівае крэатыўны падыход да ажыццяўлення задумаў;
— павялічвае патэнцыял грамадскіх актывістаў;
— дапамагае наладзіць кантакты розным групам паміж сабой і з дзяржаўнымі арганізацыямі і ўстановамі,
дасылайце заяўку на скрыню: razam@budzma.org з пазнакай «На конкурс ідэй».
— любыя непалітычныя ініцыятывы і арганізацыі грамадзянскай супольнасці;
— дзяржаўныя ўстановы і камерцыйныя арганізацыі;
— фізічныя асобы, крэатыўныя каманды.
— імёны і прозвішчы аўтараў/ініцыятараў праекта, кантакты;
— назву, мэту і сутнасць праекта (да 700 словаў);
— мэтавыя аўдыторыі (чаму і каму гэты праект неабходны);
— чаму ідэя ўнікальная і/ці актуальная;
— калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;
— якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія — шукаеце (каманда, партнёры, бюджэт).
Усе дасланыя прапановы будуць разгледжаныя экспертнай камісіяй кампаніі «Будзьма беларусамі!» і Школы маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA.
Для адабраных ідэяў кампанія «Будзьма беларусамі!» дапаможа знайсці партнёраў, каб ідэі былі рэалізаваныя.
Таксама мы гатовыя для вас:
— даць магчымасць для прасоўвання ідэі і асвятлення яе рэалізацыі на інтэрнэт-партале www.budzma.by;
— спрыяць асвятленню праекта ў іншых сродках масавай інфармацыі;
— прадставіць вартыя ўвагі, але не адабраныя камісіяй праекты для далейшага ўдзелу на «Кірмашы праектаў» дзеля пашырэння кола аднадумцаў;
Што важна: сябры камісіі будуць ацэньваць якасць праектнай ідэі, яе грамадскую значнасць, адпаведнасць мэтавай аўдыторыі, адпаведнасць пераліку дзейнасці і неабходных для рэалізацыі сродкаў.
Падтрыманыя ідэі мусяць быць рэалізаваныя ў любы час у перыяд
Прыём ідэяў: да 20 студзеня 2017 г. уключна праз скрыню razam@budzma.org з пазнакай «На конкурс ідэй».
Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя 30 студзеня 2017 г. на сайце budzma.by.
Маеце пытанні?
Пішыце на вышэйпаказаную скрыню.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…