Ілюмінацыю ў цэнтры Гродна – на плошчах Савецкай і Леніна ды на вуліцы Савецкай – увечары 26 снежня адключылі. Гэта знак жалобы па ахвярах катастрофы самалёта Ту-154, які разбіўся ў Расіі 25 снежня. Фота размясціў у фэйсбуку гродзенскі фатограф Леанід Шчаглоў.




