Спадчына

Го-го-го, Каза! Гродзенскія калядоўшчыкі распачалі сезон

Сабраць мяхі пачастункаў, пацешыць гаспадароў каляднымі песнямі і жартамі… Калядоўшчыкі рушылі на калядаванне! З імі па горадзе прайшоўся і карэспандэнт b****t.eu.

Можна сцвердзіць адназначна: беларусам з Калядамі пашанцавала. Калядаваць і хадзіць у госці можна ажно да 13 студзеня, улічваючы двукаляндарнае адзначэнне святаў.

Моладзь у Гродне ізноў вырушыла за каляднымі цукеркамі, а, мо, і чым «мацнейшым». У гэтым годзе з каляднай зоркай у хату напрошваліся каза, мядзведзь, воўк, габрэй ды іншыя калядныя постаці. У параўнанні з вясковым, калядаванне ў горадзе само сабою становіцца крыху «урбанізаваным», аднак радасці ад прыходу раззадоранай кампаніі - не менш.

«Ёсць традыцыя калядаваць і мы калядуем. Людзі пазітыўна рэагуюць. Для ўсіх гэта радасць, свята. Канешне, шмат людзей да якіх мы прыходзім, ужо маюць пэўнае ўяўленне, што такое калядаванне. Калядаванне, калядоўшчыкі - гэта абрад фактычна добраслаўлення на наступны год і канешне гэтаму радуюцца і плюс да ўсяго гэта проста свята ў хаце. Гэта магчымасць паслухаць народныя традыцыйныя песні, каторыя спявалі і 50 гадоў таму, і 100 год таму», — кажа калядоўшчык-Воўк.

Сёлета, акрамя кватэр сяброў і знаёмых, калядоўшчыкі не абмінулі і некалькі гродзенскіх кавярняў.

Людзі, у большасці моладзь, рэагавалі са здзіўленнем, часам збянтэжана, аднак калі выходзілі ў скокі, пазітыўнаму настрою гэта не замінала. А самае галоўнае, што мех калядоўшчыкаў не застаўся пустым.

Звычай калядавання — адзін з самых цікавых і яскравых святочных звычаяў беларусаў, які на жаль адыходзіць у нябыт, страціўшы свой першапачатковы сэнс. У дахрысціянскія часы, калядоўшчыкі былі ўвасабленнем істот двух сусветаў, некаторыя навукоўцы лічаць, што і татэмных жывёлінаў. Пагалоскі першых вераванняў засталіся ў вобразе вясёлых калядоўшчыкаў, якія прыносілі радасць і весялосць у хату. Іх чакалі, а непрыход гучнай кампаніі пераапранутай моладзі лічылася дрэнным знакам. Удзячнасць і пачастункі калядоўшчыкам былі абавязковымі. Калядаванне было адной з тых рэдкіх магчымасцяў для сялянаў адпачыць ад цяжкай працы.


Прекрасная норковая шуба отлично согреет вас зимой и придаст вам особую очаровательность. Выбрать красивое меховое изделие можно здесь. Шикарный выбор шуб отличного качества.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025