Медыкі не здолелі выратаваць кіроўцу Volkswagen на польскіх нумарах, які ўвечары 23 снежня на вуліцы Белуша ўрэзаўся ў дрэва. Кіроўцам аўтамабіля быў ксёндз Тадэвуш Вышынскі, прафесар гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі.

Пасля ДТЗ ксёндз быў у вельмi цяжкiм стане. Яго супрацоўнікi МНС выцягнулі з разбітай машыны і перадалі хуткай дапамозе, але тыя выратаваць яго не паспелi.

2

Як паведамляе grodnensis.by Ксёндз Тадэвуш Вышынскі нарадзіўся 26.04.1930 г. на Беласточчыне. Асноўную філасофскую і тэалагічную адукацыю атрымаў у Тэалагічным Інстытуце ксяндзоў-місіянераў у Кракаве, спецыяльную — ў Варшаве, Любліне і Парыжы. Святарскія пасвячэнні атрымаў 24 чэрвеня 1956 г. з рук бікупа Станіслава Распонда ў Кракаве.

Святарскую паслугу ў Гродне распачаў у 1992 годзе. На працягу ўсіх гэтых гадоў выкладаў дагматычную тэалогію і спевы ў гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі. Удзельнічаў ў сходах Гродзенскай дыяцэзіі і мітраполіі Мінска-Магілёўскай, на якіх падрыхтоўваліся навуковыя і душпастырскія дапаможнікі, літургічныя кнігі.