У бістро “Большой буфет”, што працуе ў будынку гандлёвага дома “Нёман”, з’явілася новая пазіцыя ў кафейнай карце. Гэта кава “беларусіяна”, якая насамрэч – проста двайная порцыя амерыкана. Фота кавы змясціла ў сваім фэйсбуку журналістка Ірына Чарняўка.

Амерыкана гэта разбаўлены вадой эспрэса. 16 лістапада 2016 года прэм’ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў прапанаваў перайменаваць амерыкана ў “русіяна”. Маўляў, класічная назва – непаліткарэктная. Карыстальнікі сацыяльных сетак высмеялі гэтую прапанову. Hrodna.life не ведае, ці “Большой буфет” таксама далучыўся да жартаў з расійскана палітыка, ці гэта быў цалкам сур’ёзны крок.


