З 21 снежня ў Гродне пачынаюць працу елкавыя кірмашы. Як і летась, усяго будзе працаваць 19 гандлёвых кропак. Што тычыцца цэн дрэваў, то яны засталіся нязменнымі.
Намеснік начальніка аддзела вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Гродзенскага лясгаса Яўген Думчаў адзначыў, што яны плануюць у гэтым годзе прадаць не менш дрэў, чым у мінулым.
«У гэтым годзе ў нас усё практычна без змен. Як з цэнамі, так і гандлёвымі кропкамі. Дрэвы да продажу пачнуць нарыхтоўваць з 15 снежня. У мінулым годзе, што нарыхтавалі, то і атрымалася прадаць. У гэтым годзе мы таксама разлічваем на актыўнасць гродзенцаў. Як паказвае практыка за апошнія гады, попытам карыстаюцца ў гараджан ёлкі і хвоі ад аднаго метра да двух».
Цэны
Дрэва вышынёй да 1 метра будзе каштаваць 8.5 рублёў,
1-2 метры – 11 руб.
2-3 метры – 16 руб.
3-5 метраў – 22 руб. (за такой высокай елкай трэба ехаць у лясгас)
На кiрмашах будуць прадаваць і так званыя навагоднія букеты з яловых галінак. Цана 2 рублі.
Елкі ў кадках можна будзе набыць ад 15 рублёў i вышэй на тэрыторыі лясгасаў на Суворава i Фестывальнай.
Працаваць кiрмашы будуць з 11.00 да 20.00 штодня да 31 снежня.
У Ленінскім раёне 8 месцаў:
– вуліца Фестывальная (тэрыторыя лясгаса)
– бульвар ленінскага камсамола (міні-рынак “Фарты”)
– вуліца Максіма Горкага (крама “Нарач”)
– вуліца Ліможа (стаянка каля ўніверсама “Алмі”)
– Вуліца Таўлая (крама “Родны кут”)
– Вуліца Дзяржынскага (міні-рынак “Дзевятоўка”)
– Вуліца Ціміразева (гіпермаркет “Еўраопт”)
– Вуліца Савецкая (насупраць крамы “Ратушны”)
У Кастрычніцкім раёне 11 месцаў:
– вуліца Суворава (тэрыторыя лясгаса)
– вуліца Паповіча (крама “Каскад”)
– праспект Кляцкова (рэстаран “Туран”)
– вуліца Вольгі Соламавай (універсам “Добраном”)
– праспект Касманаўтаў (аўтавакзал)
– праспект Касманаўтаў (гіпермаркет “АЛМІ”)
– праспект Янкі Купалы (універсам “Брэст-Маркет”)
– Індурскай шаша (крама “Вішнявец”)
– вуліца Стралковая (крама “Добраном”)
– вуліца Вялікая Альшанка (крама “Добраном”)
– вуліца Перамогі (універсам “Еўраопт”)


