Танцы і фітнес, фотазоны і творчыя майстар-класы, аквагрым і аніматары, прэзентацыя школы будучых прафесій – усё гэта ўваходзіла ў насычаную праграму з нагоды адкрыцця арт-пляцоўкі “Пятніца”, якое адбылося 9 снежня.

Пра сутнасць новага праекту расказала кіраўнік і дырэктар арт-пляцоўкі “Пятніца” Таццяна Чарняўская, якая таксама з’яўляецца заснавальнікам і кіраўніком школы фітнесу і танца “Найла”.

adkryitstsyo-pyatnitsyi-8

Чаму “Пятніца”? Таму што пятніца – яна такая адвязная.

Што гэта за праект? Арт-пляцоўка “Пятніца” пад адным дахам збярэ ўсе мае праекты, а іх шмат. Для мяне і маёй сям’і сёння сапраўды вялікі дзень, свята. Мы ішлі да гэтага цэлых 11 гадоў”.

adkryitstsyo-pyatnitsyi-2

У прасторным памяшканні новай гарадской пляцоўкі з нагоды адкрыцця размясціліся інтэрактыўныя зоны, у якіх кожны мог пазнаёміцца з праектамі, якія будуць дзейнічаць у межах арт-студыі “Пятніца” або яе партнёраў. Сярод іх – вясельнае агенцтва “Сёмае пачуццё”, студыя макіяжу “Grimёrka”, дзіцячы пакой “Бім-Бом”, “Школа будучых прафесій”.

Яркай часткай мерапрыемства стала шоў-праграма з выступленнямі школы фітнесу і танца “Найла”, школы сучаснага танца “ADEPT” і  шоў-балета Яўгена Якуша.