Горад

«Гроднахлебпрам» штомесяц адпраўляе ў ЗША 20 тон хлеба

Беларускі хлеб, які выпякаецца па традыцыйнай тэхналогіі на сучасным абсталяванні, прывабны для спажыўцоў за мяжой. Гэтак, гродзенскі чорны хлеб ужо паўгода пастаўляецца ў ЗША, расказаў БелТА генеральны дырэктар «Гроднахлебпрам» Анатоль Пашкевіч.

«У Гродна прыязджала дэлегацыя бізнесменаў з ЗША, яны пабывалі на харчовых прадпрыемствах, у тым ліку і ў нас. Паглядзелі тэхналогію, падрыхтоўку кадраў, захаванне ўсіх нормаў і патрабаванняў, і вось ужо паўгода мы адпраўляем хлеб у Амерыку. Прычым амерыканцаў цікавіць прадукт з большай доляй жытняй мукі, г. зн. чорны хлеб, — распавёў Анатоль Пашкевіч. — Штомесяц мы адгружаем кантэйнер ў 20 т — гэта замарожаны і цалкам выпечаны і недапечаны хлеб, які дастаўляецца марскім шляхам».

Адгрузка прадукцыі ідзе па перадаплаце, таму няма ніякіх фінансавых рызык. Але ў амерыканцаў ёсць адно патрабаванне. «Мы здымаем на відэа цалкам увесь працэс падрыхтоўкі. Пачынаем з нарыхтовак, затым выпечка, замарозка і астуджэнне, загрузка і г. д. Адпраўляем флэшкі з відэа разам з суправаджальнымі дакументамі», — дадаў гендырэктар.

youtu.be/UtSPbFETXg4

Як растлумачыў кіраўнік прадпрыемства, хлеб падвяргаецца шокавай замарозцы. Спачатку прадукт трапляе ў камеру, дзе мінус 30 градусаў, потым у камеры з тэмпературай мінус 15−18. Транспартуецца да месца прызначэння ў рэфрыжэратарах з сістэмай астуджэння. «Такі хлеб можна элементарна дапячы нават у хатніх умовах — пры гэтым у вас дома і водар, і свежы хлеб. Да гэтага прадукту праяўляюць цікавасць рэстараны і кафэ, якія хочуць падаваць сваім гасцям хлеб «з пылу з жару», — дадаў Анатоль Пашкевіч.

«На рынку цяпер досыць хлеба і па колькасці, і па разнастайнасці. Галоўная задача сучасных хлебапёкаў - стварэнне здаровага прадукту. Гэта значыць, трэба прыбраць усю хімію, працаваць з мукой буйнога памолу, пророщенным збожжам, вотруб’ем», — перакананы гендырэктар.


Хлебопекарные дрожжи нашли широкое применение при изготовлении выпечки. Технологичный дрожжевой завод в Слуцке сочетает в себе современные решения в сфере энергопотребления, автоматизации технологических производств. Больше информации о заводе вы можете узнать тут. Европейское качество, многолетний опыт.


Падзяліцца

Апошнія запісы

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025