У Лютэранскай кірсе 3 снежня, на Дзень людзей з інваліднасцю і напярэдадні Дня валанцёра, прайшло мерапрыемства, падрыхтаванае падапечнымі і валанцёрамі Гродзенскага дзіцячага хоспіса. У гэтым годзе яны паказалі сацыяльны мюзікл на малiтву Антуана дэ Сэнт-Экзюперы «Навучы мяне мастацтву маленькіх крокаў».
Падобныя паказы ў кірсе ўжо сталі добрай традыцыяй: гродзенцы могуць паглядзець выступленне, якое раскрывае ўнутраныя таленты падапечных дзіцячага хоспіса і прымушае людзей задумацца аб праблемах інвалідаў.
Дзеці прадставілі ў мюзікле мноства нумароў, з добрай музыкай і выдатнымі касцюмамі.
Дырэктар Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Шульга адзначае, што рыхтавацца да гэтага мерапрыемства дзецям дапамагалі бацькі, а таксама больш за 10 валанцёраў.
«Вось ужо трэці год запар мы выступаем у кірсе ў міжнародны Дзень інвалідаў. Гэты не забаўляльнае мерапрыемства і не свята, а інфармацыйны дзень, які ў першую чаргу патрэбен здаровым людзям. Як i раней, наша мерапрыемства прысвечана i міжнароднаму Дню валанцёра. У гэтым годзе ў cваiм выступленнi за аснову мы ўзялі малітву Антуана дэ Сэнт-Экзюперы „Навучы мяне мастацтву маленькіх крокаў“. Яна была напісана аўтарам у вельмі цяжкія хвіліны жыцця, прапаную кожнаму яе прачытаць».
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…