У Лютэранскай кірсе 3 снежня, на Дзень людзей з інваліднасцю і напярэдадні Дня валанцёра, прайшло мерапрыемства, падрыхтаванае падапечнымі і валанцёрамі Гродзенскага дзіцячага хоспіса. У гэтым годзе яны паказалі сацыяльны мюзікл на малiтву Антуана дэ Сэнт-Экзюперы «Навучы мяне мастацтву маленькіх крокаў».

Падобныя паказы ў кірсе ўжо сталі добрай традыцыяй: гродзенцы могуць паглядзець выступленне, якое раскрывае ўнутраныя таленты падапечных дзіцячага хоспіса і прымушае людзей задумацца аб праблемах інвалідаў.

24

Дзеці прадставілі ў мюзікле мноства нумароў, з добрай музыкай і выдатнымі касцюмамі.

Дырэктар Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Шульга адзначае, што рыхтавацца да гэтага мерапрыемства дзецям дапамагалі бацькі, а таксама больш за 10 валанцёраў.

«Вось ужо трэці год запар мы выступаем у кірсе ў міжнародны Дзень інвалідаў. Гэты не забаўляльнае мерапрыемства і не свята, а інфармацыйны дзень, які ў першую чаргу патрэбен здаровым людзям. Як i раней, наша мерапрыемства прысвечана i міжнароднаму Дню валанцёра. У гэтым годзе ў cваiм выступленнi за аснову мы ўзялі малітву Антуана дэ Сэнт-Экзюперы „Навучы мяне мастацтву маленькіх крокаў“. Яна была напісана аўтарам у вельмі цяжкія хвіліны жыцця, прапаную кожнаму яе прачытаць».