Міжнародны фестываль дакументальнага кіно па правах чалавека WATCH DOCS праводзіцца ў Польшчы з 2001 г. і цяпер з’яўляецца адной з дзвюх найбуйнейшых сусветных фільмовых падзей, прысвечаных правам чалавека. Ужо другі год фестываль праводзіцца ў Мінску. У снежні ён пройдзе і ў нашым горадзе.

WATCH DOCS BELARUS у Гродне – гэта шэсць дзён, падчас якіх вы зможаце пазнаёміцца з новым кіно сусветнавядомых дакументалістаў. Гэта месца, дзе можна задумацца над светам, які нас акружае, а таксама пляцоўка для абмеркаванняў і дэбатаў.

Праграма фестывалю:

12 снежня (панядзелак), 20.00
Возможно все / Everything is possible – 54 ‘ (реж. Лидия Дуда, Польша, 2013 год)
Месца: Веган-бар “Несцерка”, вул. Маставая 35

13 снежня (аўторак), 20.00
Рич Хилл / Rich Hill – 91’(реж. Эндрю Дроз Палермо, Трейси Дроз Трагос, США, 2014 год)
Месца: Будзёнага 48а-63 (ГА “Цэнтр “Трэці Сэктар”)

14 снежня (серада), 20.00
Как изменить мир / How to Change the World – 110 ‘ (реж. Джери Ротуэлл, Канада, 2015 год)
Месца: Будзёнага 48а-63 (ГА “Цэнтр “Трэці Сэктар”)

15 снежня (чацвер), 20.00
Киев-Москва / Kiev/Moscow – 60 ‘ + 80 ‘ (реж. Елена Хореева, Россия, Эстония, Украина, 2015 год)
Месца: Будзёнага 48а-63 (ГА “Цэнтр “Трэці Сэктар”)

16 снежня (пятніца), 20.00
E-Team – 90 ‘ (реж. Кэти Чевигни, Росс Кауфман, США, 2014 год)
Месца: Будзёнага 48а-86 (Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”)

17 снежня (субота), 16.00
Грозный блюз / Grozny Blues – 104′ (реж. Никола Беллуччи, Швейцария, 2015 год)
Месца: Рэсурсны цэнтр АДAіА, Ціміразева 10/1-18

Уваход на ўсе фільмы вольны!

Сачыць за абнаўленнямі можна ў суполках у ВК і ФБ,

Арганізатарамі фестываля ў Гародні з’яўляюцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, інфармацыйна партал hrodna.life, таварыства “Зялёная сетка”, Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы дарослых, веган-бар “Несцерка”.