Беластоцкія паліцэйскія затрымалі ў чацвер 1 снежня ў цягніку Гродна-Кракаў двух чалавек, якія перавозілі два мяшкi з цыгарэтамі без польскіх акцызных марак, паведамляе выданне wspolczesna.pl.
Кантрабанду, а гэта 600 пачак цыгарэт, выявілі супрацоўнікі службы аховы чыгункі ў Беластоку. У выніку, да цягніка прыбылі супрацоўнікі паліцыі, якія і затрымалі двух чалавек 25 і 26 гадоў. Затрыманыя правялі ноч у паліцэйскім участку. На наступны дзень у іх быў запланаваны суд.
Нагадаем, цягнік Гродна-Кракаў, быў запушчаны 4 верасня і да гэтага часу інфармацыі аб буйных знаходак кантрабанды ў транспарце, не паведамлялася.