Горад

Закінуты будынак вайсковага шпіталю прывядуць у парадак

На вуліцы Дзяржынскага пачалася рэканструкцыя аднаго з будынкаў вайсковага шпіталя, які доўгі час пуставаў. Вядома, што пасля будаўнічых работ аб’ект так і застанецца належаць вайсковым медыкам.

Дадзены будынак не ўвайшоў у комплексны рамонт 2012 года і доўгі час пуставаў. У канцы 2016 года было прынята рашэнне ўзяцца за рэканструкцыю аб’екта. Як распавялі будаўнікі, ад старога будынка застануцца толькі сценкі, але істотнай шкоды комплексу гэта не нанясе.

Вядома, што ўвесь комплекс вайсковага шпіталя мае статус гісторыка-культурнага помніка і ахоўваецца дзяржавай. Комплекс ў 1895 годзе быў пабудаваны як казармы сапёрнага батальёна. Ён складаўся з 12 розных пабудоў, збудаваных з жоўтай цэглы. Тут заўсёды знаходзіліся ваенныя. У 1911−1913 гадах дыслакаваўся 4-й сапёрны батальён, у 20−30-я гады гэта былі казармы імя Панятоўскага. З пасляваенных гадоў і да сёння працуе вайсковы шпіталь. На тэрыторыі шпіталя усталяваны мемарыяльны знак медыцынскім работнікам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Таксама на будынках шпiталю можна знайсцi шмат цiкавых запiсаў. Ва ўсе часы салдаты розных армій, стоячы на варце, пакідалі на сценах будынка ўласныя імёны і даты.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025