Супрацоўнікі «Гарсвятла» ўжо некалькі дзён рыхтуюць галоўную елку горада на плошчы Леніна. Па традыцыі, яна ствараецца з мноства жывых маленькіх дрэўцаў. Плануецца, што ў гэтым годзе яна будзе вышэй і прыгажэй за леташнюю.
1 снежня на плошчу Леніна прывезлі больш за 200 маленькiх елак. Да канца тыдня рабочыя створаць з іх адну вялікую елку, якая па памерах будзе вышэй за мінулагоднюю прыкладна на 4 метры. Павялічыцца і колькасць упрыгожанняў.
Агні на елцы запаляць традыцыйна пасля шэсця Дзядоў Марозаў і Снягурак. У гэтым годзе яно пройдзе 16 снежня.