У зімовы сезон, калі дазволіць надвор’е, у Гродзенскай вобласці зальюць больш за 100 каткоў і каля 50 хакейных скрынак. Пра гэта паведаміў БЕЛТА дырэктар абласнога вучэбна-метадычнага фізічнага выхавання насельніцтва Яўген Надзіеўскі.
Каткі, як адзначыў спецыяліст, плануецца ўладкаваць каля ўсіх агульнаадукацыйных школ рэгіёну.
«У кожным раёне будзе створана па некалькі месцаў для актыўнага зімовага адпачынку», — адзначыў Яўген Надзіеўскі. Большасць з пляцовак будзе са святлом, што дасць магчымасць выкарыстоўваць іх да позняга вечара.
У Гродне з’явіцца больш за тры дзясяткі аб’ектаў для масавага катання, плануецца заліць і ўпадабаны гараджанамі каток у летняй эстрадзе ў парку ім. Жылібера.
У Лідзе на вуліцы Тухачэўскага для аматараў катання на каньках вакол хакейнай скрынкі зальюць ледзяную бегавую дарожку працягласцю каля 400 м, яшчэ адзін міні-комплекс з катком і траса для катання на санках і цюбінгах адкрыюць у мікрараёне Маладзёжны раённага цэнтра.
Таксама плануецца пракласці і лыжныя трасы ў кожным раёне. Прычым з’явяцца яны не только каля вучэбнай установы, але і ў лясной, лесапаркавай зонах.
Падрыхтавалі для аматараў актыўнага адпачынку і каляндар спартыўных падзей: адзначаць у Гродзенскай вобласці лыжнымі забегамі сусветны дзень снегу, арганізуюць традыцыйныя раённыя і абласныя лыжныя спаборніцтвы.
«Будзе працаваць таксама больш за 60 пунктаў пракату зімовага інвентару. Падрыхтавана да сезону каля 1,1 тыс. пар лыж, 3,1 тыс. пар канькоў. Зрэшты, сёння ўсё больш і больш людзей выкарыстоўваюць свой інвентар», — адзначыў Яўген Надзіеўскі.
Гатовы да сезону і гарналыжны комплекс у парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп» пад Гродна. Тут выправілі недахоп мінулага сезону і спадзяюцца зрабіць адпачынак больш камфортным і зручным для наведвальнікаў. З навінак — магчымасць начных катанняў. Пачне працу комплекс, як толькі дазволіць надвор’е.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…