Паездка ў Чарнагорыю на два тыдні, на карнавал у Кракаў, у Прагу, а таксама ў оперу ў Беласток і Санкт-Пецярбург — гэта і іншае «Радыё Гродна» разыграе сярод сваіх слухачоў 1 снежня, у дзень свайго сямнаццацігоддзя.

У Дзень нараджэння прынята дарыць падарункі імянінніку, а ў выпадку з «Радыё Гродна» ўсё наадварот. Імяніннік будзе адорваць сваіх сяброў - радыёслухачоў. Розыгрыш прызоў пачнецца з 7.00 і завершыцца ў 20.00.

Радыёвядучы Дзмітрый Чэкан распавёў hrodna.life, што падарункаў хопіць усім.

«Напэўна, за 17 гадоў яшчэ такога не было. Разыграем мноства прызоў. Самымі важнымі і цікавымі падарункамі будуць падарожжы. Мы стартуем у 7 раніцы з праекта „Утро с Фаберже“. Разыграем галоўны прыз — паездку ў Чарнагорыю. А далей нашы калегі да вечара будуць разыгрываць iншыя каштоўныя прызы».

Сярод прызоў - месячныя абанементы ў трэнажорныя залы, сертыфікаты ў піцэрыю, абанемент на паўгода ў клуб «База», квіткі на канцэрт гурта «Акіян Эльзы» ды іншае.