Здароўе і спорт

Месца, дзе можна быць сабой: «Гродзенскі клубны дом» шукае кіраўніка і сацработніка

Мадэль сацыяльнай рэабілітацыі «Клубны дом» дазваляе сфармаваць сацыяльнае асяроддзе, якое дапамагае псіхічнахворым людзям аднаўляць упэўненасць у сваіх сілах, развіваць сацыяльныя кантакты і навыкі, неабходныя для актыўнага ўдзелу ў жыцці грамадства і працоўнай дзейнасці.

У сілу сваёй эфектыўнасці мадэль «Клубны Дом» шырока распаўсюджаная ў свеце: у 27 краінах дзейнічае каля 400 клубную Дамоў.

Праект «Гродзенскі клубны дом» будзе рэалізаваны Грамадскай арганізацыяй «Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў» у супрацоўніцтве з парытэтным сацыяльным псіхіятрычным цэнтрам Мюнхена і клубным домам «Ластаўчына гняздо», Мюнхен пры падтрымцы Фонду «Акцыя — Чалавек», Германія.

Гродзенскі клубны дом стане першым у Гродзенскай вобласці і дазволіць адаптаваць міжнародны досвед для прадастаўлення сацыяльнай падтрымкі людзям, якія маюць праблемы псіхічнага здароўя.

Вакантныя пасады: кіраўнік Гродзенскага клубнага дома і спецыяліст па сацыяльнай рабоце.

Патрабаванні да кандыдатаў:

— Вышэйшая адукацыя па сацыяльнай рабоце або псіхалогіі;
— Вопыт працы з людзьмі, якія маюць асаблівасці фізічнага або псіхічнага развіцця;
— Гатоўнасць працаваць у сферы аховы псіхічнага здароўя, вывучаць замежны вопыт і садзейнічаць адаптацыі сучасных метадаў псіхасацыяльнай дапамогі для пераадолення наступстваў псіхічных расстройстваў, імкненне да павышэння кваліфікацыі, уменне самастойна і творча працаваць;
— Асобасныя якасці: адказныя паводзіны ў адносінах да кліентаў, добразычлівасць; прыхільнасць гуманістычным прынцыпам; уменне працаваць у камандзе, цярплівасць, аптымізм.
— Навыкі эмпатычнага слухання, камунікацыі, выкарыстання сродкаў невербальных зносін.
— Пажадана, веданне замежнай мовы.

Абавязкі:

— штодзённыя зносіны з людзьмі, якія маюць праблемы псіхічнага здароўя;
— удзел ва ўсіх навучальных мерапрыемствах праекта
— арганізацыя сацыяльна-псіхалагічнай падтрымкі і мерапрыемстваў па псіхасацыяльнай рэабілітацыі людзей, якія маюць праблемы псіхічнага здароўя і якія страцілі з нагоды свайго захворвання сацыяльныя сувязі, працоўныя навыкі і ўменне кантраляваць свае паводзіны;
— пастаноўка канчатковай мэты рэабілітацыі на аснове індывідуальнай дыягностыкі стану чалавека з праблемамі псіхічнага здароўя, ацэнкі яго магчымасцяў сацыяльнага функцыянавання, асобасных рэсурсаў, распрацоўкі стратэгій умяшання і крытэраў ацэнкі эфектыўнасці рэабілітацыі;
— захаванне этычных норм і прынцыпаў сацыяльнай работы;
— садзейнічанне актывізацыі асобаснага патэнцыялу падапечных;
— узаемадзеянне з дзяржаўнымі, грамадскімі і прыватнымі арганізацыямі, у тым ліку, якія аказваюць сацыяльную дапамогу, сродкамі масавай інфармацыі з мэтай фарміравання адэкватнага стаўлення да псіхічнай хваробы і пацыентаў псіхіятрычнага профілю.

Графік працы: поўны працоўны дзень у Клубным доме, 40 гадзін у тыдзень.

Калі Вы хочаце прыняць удзел у конкурсе і стаць супрацоўнікам Гродзенскага клубнага дома, калі ласка, вышліце сваё рэзюмэ і матывацыйны ліст па адрасе director@basw-ngo.by

Апошні тэрмін падачы дакументаў - 12.00 30 лістапада 2016 года. У тэме ліста пазначце пасаду, на якую Вы прэтэндуеце.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Пад Гроднам пабудавалі домік для бяздомных катоў - ён падобны да драўлянай хаткі

Домік для бяздомных катоў з'явіўся ў адным з аграгарадкоў пад Гроднам. У ім ужо пасялілася…

24 снежня 2024

На польска-беларускай мяжы сабраліся чэргі перад святамі - за ноч сітуацыя не палепшылася

Напярэдадні свят на польска-беларускай мяжы сабраліся чэргі з турыстычных аўтобусаў і легкавых аўтамабіляў. У сацыяльных…

24 снежня 2024

Нацбанк выпусціць памятныя манеты да 200-годдзя Аўгустоўскага канала

Нацыянальны банк Беларусі рыхтуе да выпуску памятныя манеты, прысвечаныя 200-годдзю Аўгустоўскага канала. Адпаведная інфармацыя з'явілася…

24 снежня 2024

Супрацоўнікаў «Гродна Азот» працягваюць судзіць за распаўсюд экстрэмізму

Завадчане працягваюць прыцягвацца па артыкуле 19.11 КаАП. Гэта нягледзячы на неаднаразовыя заклікі перагледзець свае сацыяльныя…

23 снежня 2024

«Самі-ведаеце-хто». Гродзенцаў Георгія Роя і Аліну Коўшык цяпер нельга называць

23 снежня ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі акаўнты ў Facebook і візуальны матэрыял гродзенцаў…

23 снежня 2024

Яшчэ адзін папулярны гродзенскі партал прызналі экстрэмісцкім

Сайт і сацсеткі сайта Grodno.in прызналі экстрэмісцкімі. Так вырашыў суд Ленінскага раёна Гродна 20 снежня.…

23 снежня 2024