Горад

Гродзенская веласіпедыстка дамаглася ў праектнай арганізацыі ўзвядзення пандуса на месцы прыступак

Уздоўж будоўлі новага гандлёвага комплексу на праспекце Кляцкова хадзіць прыходзіцца шматлікім жыхарам. Нядаўна на адным з перападаў яе рэльефу зрабілі новую лесвiцу, вельмі нязручную для мам з каляскамі і веласіпедыстаў. Гарадзенка Кацярына дамаглася у праекціроўшчыкаў збудавання ў гэтым месцы пандуса, піша Гродзенскі Зялёны партал.

— Я не проста маладая матуля з калыскай, а яшчэ і актыўная веласіпедыстка, — расказвае Кацярына Майсеева. — Раней шмат ездзіла, цяпер шмат хаджу і ўвесь час сустракаліся перашкоды: то бардзюры па калена, то ямы, то лесвіцы і г. д. І вось марознай раніцай мне трэба было адвезці ў паліклініку сыночка. Наш шлях ляжаў уздоўж будоўлі новага гандлёвага комплексу. Трэба заўважыць, там і так дарога была вельмі нязручнай, а тут я выкіроўваю на плітку і заўважаю лесвіцу — раней яе там не было. Самі прыступкі пад нахілам, рытм прыступак ускладняе спуск калыскі, але не пра калыску я падумала адразу ж, а пра веласіпедыстаў, асабліва тых, каму ў горку ехаць трэба. Растлумачу: сама вышыня ступенькі прымальная, але заехаць на яе вельмі нязручна. Мала таго, што самі прыступкі пад вуглом, так яшчэ ты заязджаеш колам на прыступку, а другое ледзь месціцца, а табе ўжо трэба адштурхоўвацца, каб заскочыць на наступную. Не было і належнага асвятлення.

Тая самая нязручная лесвіца

З гэтымі думкамі дзяўчына сфатаграфавала пашпарт аб’екта, на якім былі нумары тэлефонаў. Сакратар заказчыка перанакіравала, даўшы нумар тэлефона, на праекціроўшчыкаў. Кацярыну не адразу хацелі зразумець і пачуць, але дзяўчына запатрабавала размову з самым галоўным.

— Гэтым галоўным быў шаноўны Яўген, прозвішча я не памятаю. І пачаліся двухтыднёвыя перамовы, якія выліліся ў пандус! — усміхаецца Каця. - Зараз хаджу фатаграфую бардзюры.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскаму піўзаводу выбралі назву. Глядзіце, як ён будзе выглядаць пасля рэканструкцыі

"Бровар Кунца" - такая назва з'явілася ў Instagram-профілі, прысвечаным рэканструкцыі комплексу былога гродзенскага піўзавода і…

11 сакавіка 2025

У Гродне на аўкцыёне прадаюць аўтамабіль палітвязня

Праз пляцоўку "БелЮрЗабеспячэнне" ў Гродзенскай вобласці прадаюць аўтамабіль. Гэта маёмасць асуджанага па "палітычных" артыкулах Дзяніса…

11 сакавіка 2025

Кафэ — у двары, а рамонт — з парадамі гісторыка. Што адкрыюць на Савецкай у былой адміністрацыі?

На першым паверсе ў памяшканнях былой адміністрацыі Ленінскага раёна на Савецкай 10 і 14 з'явяцца…

11 сакавіка 2025

Званок КДБ у Амерыку, доля апраўдальных прысудаў і новы пракурор. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Актывістцы Аляксандры Васілевіч, якая сем гадоў жыве ў ЗША, патэлефанавалі з КДБ Гродна. 0,09% -…

10 сакавіка 2025

Прэм’ер-міністрам Беларусі прызначылі чыноўніка з Гродзеншчыны

Рашэннем Лукашэнкі пасаду прэм'ер-міністра Беларусі заняў 49-гадовы Аляксандр Турчын. Чыноўнік родам з Навагрудка, але апошнія…

10 сакавіка 2025

Гродзенцы на 8 сакавіка падарылі поні - гэта была яе даўняя мара

Гродзенка Анастасія атрымала на 8 сакавіка ў падарунак поні. Незвычайны сюрпрыз для дзяўчыны зрабіў яе…

10 сакавіка 2025