Уздоўж будоўлі новага гандлёвага комплексу на праспекце Кляцкова хадзіць прыходзіцца шматлікім жыхарам. Нядаўна на адным з перападаў яе рэльефу зрабілі новую лесвiцу, вельмі нязручную для мам з каляскамі і веласіпедыстаў. Гарадзенка Кацярына дамаглася у праекціроўшчыкаў збудавання ў гэтым месцы пандуса, піша Гродзенскі Зялёны партал.

— Я не проста маладая матуля з калыскай, а яшчэ і актыўная веласіпедыстка, — расказвае Кацярына Майсеева. — Раней шмат ездзіла, цяпер шмат хаджу і ўвесь час сустракаліся перашкоды: то бардзюры па калена, то ямы, то лесвіцы і г. д. І вось марознай раніцай мне трэба было адвезці ў паліклініку сыночка. Наш шлях ляжаў уздоўж будоўлі новага гандлёвага комплексу. Трэба заўважыць, там і так дарога была вельмі нязручнай, а тут я выкіроўваю на плітку і заўважаю лесвіцу — раней яе там не было. Самі прыступкі пад нахілам, рытм прыступак ускладняе спуск калыскі, але не пра калыску я падумала адразу ж, а пра веласіпедыстаў, асабліва тых, каму ў горку ехаць трэба. Растлумачу: сама вышыня ступенькі прымальная, але заехаць на яе вельмі нязручна. Мала таго, што самі прыступкі пад вуглом, так яшчэ ты заязджаеш колам на прыступку, а другое ледзь месціцца, а табе ўжо трэба адштурхоўвацца, каб заскочыць на наступную. Не было і належнага асвятлення.

lestnitsa

Тая самая нязручная лесвіца

З гэтымі думкамі дзяўчына сфатаграфавала пашпарт аб’екта, на якім былі нумары тэлефонаў. Сакратар заказчыка перанакіравала, даўшы нумар тэлефона, на праекціроўшчыкаў. Кацярыну не адразу хацелі зразумець і пачуць, але дзяўчына запатрабавала размову з самым галоўным.

pasport-obekta

pandus

— Гэтым галоўным быў шаноўны Яўген, прозвішча я не памятаю. І пачаліся двухтыднёвыя перамовы, якія выліліся ў пандус! — усміхаецца Каця. - Зараз хаджу фатаграфую бардзюры.

pandus