Гродна і Сакулка рыхтуюць трансгранічныя праекты ў сферы турызму

Стварэнне сумесных роварных і турыстычных трас, рамонт і пашырэнне спартовых і культурных аб’ектаў ды пашырэнне турыстычных інфармацыйных цэнтраў - вось кірункі, у якіх хочуць супрацоўнічаць Гродна і Сакулка. Сустрэча, на якой абмяркоўвалі магчымасць сумеснага атрымання грантаў у межах праграм трансгранічнага супрацоўніцтва, прыходзіла ў Сакулцы 16 лістапада, паведамілі ў гарадской адміністрацыі Сакулкі.

Гродна і Сакулка хочуць разам падаваць заявы ў Праграму Трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Україна 2014−2020.

Адна з ідэй, якія ўжо абмяркоўваюцца — стварэння «Шляху Тызенгаўза», які б аб’яднаў абодва гарады.

Ініцыятарам сустрэчы была бурмістр Сакулкі Эва Кулікоўска. У сустрэчы ўдзельнічалі старшыня Гродзенскага гарадскога савета дэпутатаў Барыс Фёдараў, старшыня турысцка-спартыўнага саюза Сяргей Каляда, а таксама супрацоўнікі гарадской адміністрацыі Сакулкі і дырэктар мясцовага цэнтра спорту і адпачынку.

«У Сакулцы вельмі добры бурмістр, які мае шанец выйграць усе праекты», — сказаў у канцы сустрэчы Фёдараў.

Максімальны кошт кожнага сумеснага праекта можа складаць 2,5 млн еўра. Рэалізацыя можа пачацца ўжо ў 2018 годзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025