У Гродне 25 і 26 лістапада прайшлі чарговыя гульні чэмпіянату Беларусі па баскетболе. Лідэр турнiрнай табліцы “Гродна-93” у двух матчах атрымаў перамогу над “Рубонам”. А другая каманда Гродна – “Прынёманне”- не гледзячы на тое, што дала бой мінскаму “Iмпульсу-БДУІР”, у двух сустрэчах саступіла.
“Рубон” спрабаваў навязаць сваю гульню “Гродна-93”. Але са сваім супернікам вопытныя гродзенцы разабраліся ўпэўнена. Першы матч паміж камандамі скончыўся з лікам 94:74, а на наступны дзень 88:65. Варта адзначыць, што дружына Андрэя Васiлеўка ў гэтым сезоне пакуль ідзе без паражэнняў.
Другая каманда горада “Прынёманне” на працягу двух дзён давала бой свайму суперніку “Iмпульсу-БДУІР”, але гродзенскай моладзі не хапіла вопыту. Першы матч гродзенцы прайгралі з лікам 78-73, а другі матч 71-67.
Фота з матчу “Гродно-93” – “Барысфен”