У Гродне 26 лістапада хакеісты “Нёмана” правялі апошнi тур першага этапу чэмпіянату краіны. Каманда Сяргея Пушкова прымала аднаго з лідараў – салігорскі “Шахцёр”. Гульня паміж супернікамі атрымалася баявая і гродзенцы здолелi абыграць свайго супернiка толькі ў авертайме. Такім чынам чырвона-чорныя на свой рахунак запісалi чатырнаццатую перамогу запар.
Першы перыяд каманды правялі на роўных і адыгралі без выдаленняў, але шайбаў не закінулі.
У другой дваццаціхвілінцы каманды таксама гулялі на роўных, вось толькі за 5 хвілін да канца перыяду “Шахцёр” здолеў адкрыць лік у матчы.
У трэцім перыядзе “Нёман” сабраўся i зраўняў лік, але каб дабіць суперніка не хапіла часу. У выніку каманды перайшлі ў авертайм, а там ужо на трэцяй дадатковай хвіліне Дарафееў закінуў пераможную шайбу для гродзенцаў.
Нёман” – “Шахцёр” 2: 1 (АВ) (0:0, 0:1, 1:0, 1:0)
галы:
34.51 0:1 – Маліноўскі (Леўко, Карабанаў)
49.55 1:1 – Пасют (Лакканен)
62.16 2:1 – Дарафееў (бол.)
Перамога ў авертайме над “Шахцёрам” дала гродзенцам два ачкі. Цяпер у “Нёмана” 56 ачкоў у актыве, столькі ж і ў мінскага “Юнацтва”. Каманды зараз дзеляць паміж сабой першы і другi радок. Варта адзначыць , што ў сталiчнай каманды яшчэ матч у запасе.
Далей у чэмпіянаце пачынаецца другі этап. Будзе падзел каманд на дзве шасцёркі. Першы матч другога этапа “Нёман” правядзе ў Гомелі 1 снежня, дзе сустрэнецца з мясцовай камандай.











