Сёлета на конкурсе «Студэнт года Беларусі» Гродзеншчыну будзе прадстаўляць студэнтка ГрДУ Вераніка Кажанеўская. Абласны этап конкурсу прайшоў 24 лістапада ў Моладзевым цэнтры «Гродна». Сярод прадстаўнікоў трох ВНУ журы выбрала Вераніку, якая вучыцца на педагагічным факультэце.
Тры дзяўчыны — лепшыя студэнткі трох гродзенскіх універсітэтаў - змагаліся за перамогу ў розных конкурсах: творчым, інтэлектуальным і конкурсе «візітная картка».
Канкурсанткі выступалі пераважна на беларускай мове, бо ў краіне аб’яўлены Год культуры.
Акрамя перамогі ад журы Вераніка Кажанеўская стала і лепшай у інтэрнэт-галасаванні, а таксама ў конкурсе глядацкіх сімпатый.
Другое месца ў конкурсе заняла прадстаўніца Медыцынскага ўніверсітэта Валерыя Седушкiна. Трэцяй стала дзяўчыны з аграрнага — Карына Швораб.
Лепшай студэнтцы вобласці падарылі дыплом i планшэт. Хутка Веранiка прадставіць Гродзеншчыну на рэспубліканскім конкурсе Студэнт года.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…