У Гродне пройдзе бясплатная ІТ-канферэнцыя для школьнікаў і студэнтаў

ProIT — унікальнае мерапрыемства для старшакласнікаў і студэнтаў, на якім можна пазнаёміцца бліжэй са сферай IT.

Прафарыентацыйная канферэнцыя ProIT для школьнікаў і студэнтаў па IT-тэхналогіях пройдзе ў Гродне 26 лістапада ў канферэнц-зале галоўнага корпуса Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Я. Купалы.

Мэтай канферэнцыі з’яўляецца інфармаванне аб IT сферы і магчымасцях працы ў ёй, знаёмства з рознымі прафесіямі і ролямі ў індустрыі інфармацыйных тэхналогій і распрацоўкі праграмнага забеспячэння. Мы хочам натхніць рабят на свядомы выбар прафесіі і матываваць на поспехі ў вучобе, асабісты і прафесійны рост.

Канферэнцыя разлічана на школьнікаў 8−11 класаў і студэнтаў. Для школьнікаў 5−7 класаў арганізатары падрыхтавалі прафарыентацыйнае тэставанне і майстар-клас па праграмаванні на Scratch.

Прыняць удзел у мерапрыемстве можна бясплатна — неабходна толькі прайсці рэгістрацыю і запоўніць спецыяльную форму.

Арганізатары мерапрыемства запрасілі цікавых дакладчыкаў, якія раскажуць, чым яны займаюцца, з чаго складаецца іх праца, якія веды, навыкі і адукацыя патрэбныя, каб стаць добрым спецыялістам у гэтай прафесіі. А ў перапынку паміж выступамі будзе арганізавана зона, дзе можна пагаварыць са спікерамі, пазнаёміцца з іншымі ўдзельнікамі.

Сярод спікераў канферэнцыі будуць прадстаўнікі найбуйнейшых кампаній Беларусі, выступяць прадстаўнікі кампаній Гродна і Мінска — EPAM Systems, * instinctools, міжнародны хакатон Garage48, evenzo.io, Presenter.by, TiES, Айтиландия, datarockets, навукова-вытворчы цэнтр «Технолаб», CLAB.

Канферэнцыя ProIT праходзіла ўжо ў Мінску і Гомелі, у мерапрыемствах ўжо паўдзельнічала больш за 200 чалавек.

За навінамі канферэнцыі сочыце ў сацыяльных сетках:

https://vk.com/proit_grodno

https://www.facebook.com/events/1 524 443 704 237 941/

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025