ProIT — унікальнае мерапрыемства для старшакласнікаў і студэнтаў, на якім можна пазнаёміцца бліжэй са сферай IT.
Прафарыентацыйная канферэнцыя ProIT для школьнікаў і студэнтаў па IT-тэхналогіях пройдзе ў Гродне 26 лістапада ў канферэнц-зале галоўнага корпуса Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Я. Купалы.
Мэтай канферэнцыі з’яўляецца інфармаванне аб IT сферы і магчымасцях працы ў ёй, знаёмства з рознымі прафесіямі і ролямі ў індустрыі інфармацыйных тэхналогій і распрацоўкі праграмнага забеспячэння. Мы хочам натхніць рабят на свядомы выбар прафесіі і матываваць на поспехі ў вучобе, асабісты і прафесійны рост.
Канферэнцыя разлічана на школьнікаў 8−11 класаў і студэнтаў. Для школьнікаў 5−7 класаў арганізатары падрыхтавалі прафарыентацыйнае тэставанне і майстар-клас па праграмаванні на Scratch.
Прыняць удзел у мерапрыемстве можна бясплатна — неабходна толькі прайсці рэгістрацыю і запоўніць спецыяльную форму.
Арганізатары мерапрыемства запрасілі цікавых дакладчыкаў, якія раскажуць, чым яны займаюцца, з чаго складаецца іх праца, якія веды, навыкі і адукацыя патрэбныя, каб стаць добрым спецыялістам у гэтай прафесіі. А ў перапынку паміж выступамі будзе арганізавана зона, дзе можна пагаварыць са спікерамі, пазнаёміцца з іншымі ўдзельнікамі.
Сярод спікераў канферэнцыі будуць прадстаўнікі найбуйнейшых кампаній Беларусі, выступяць прадстаўнікі кампаній Гродна і Мінска — EPAM Systems, * instinctools, міжнародны хакатон Garage48, evenzo.io, Presenter.by, TiES, Айтиландия, datarockets, навукова-вытворчы цэнтр «Технолаб», CLAB.
Канферэнцыя ProIT праходзіла ўжо ў Мінску і Гомелі, у мерапрыемствах ўжо паўдзельнічала больш за 200 чалавек.
За навінамі канферэнцыі сочыце ў сацыяльных сетках: