29 тур чэмпіянату Беларусі прынёс гродзенскім заўзятарам добрыя навіны. Нягледзячы на нічыю ў Слуцку, «Нёману» ўдалося выканаць галоўную мэту ў сезоне і захаваць прапіску ў Вышэйшай лізе.
Матч у Слуцку скончыўся з нулямi на табло, хоць каманды прадэманстравалі баявую гульню з багаццем небяспечных момантаў. З запамінальнага можна адзначыць удар случчан у крыжавiну, а таксама ўдар Паўла Савіцкага ў штангу.
Пасля матчу старшы трэнер гродзенцаў Павел Бацюта (выводзіў каманду замест дыскваліфікаванага Кавалевіча) пракаментаваў нічыю са «Слуцкам», а таксама пацешыўся таму, што «Нёман» захаваў прапіску ў вышэйшай лізе.
«Што сказаць па гульні? Шалі вагаў маглі схіліцца як у адзін, так і ў іншы бок. Зыходзячы з усяго матчу, лічу нічыйны вынік заканамерным.
Каманда выйшла з вялікай самааддачай, магу сказаць, што мы выканалі пастаўленую задачу, таму што каманда засталася ў вышэйшай лізе.
Хачу асобна падзякаваць заўзятарам, іх напэўна паболей было, чым мясцовых фанатаў. Хачу падзякаваць, што прыехалі і падтрымлівалі каманду".
Незалежна ад выніку матчу ў Слуцку, гродзенцы ў любым выпадку захавалі б прапіску ў Вышэйшай лізе, таму што каманды, якія замыкалі турнірную табліцу, страцілі ачкі ў сваіх матчах i не маглi ўжо дагнаць «Нёман».
Хто застанецца ў элітным дывізіёне, вырашаць паміж сабой тры каманды: «Белшына», «Граніт» і «Нафтан». Менавіта з наваполацкай камандай «Нёману» трэба будзе сустрэцца ў апошнім туры ў Гродне. Матч паміж супернікамі пройдзе 27 лістапада.
Таблiца з групы заўзятараў ФК"Нёман"
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…