Ужо больш за суткі няма навін ад 14-гадовага Уладзіслава Тарасевіча, які пайшоў з дому 18 лістапада у 15.00 на трэніроўку і не вярнуўся.
UPD. Хлопец знайшоўся, з ім усё добра.
Родныя і блізкія падлетка б’юць трывогу, але пра дрэнныя намеры яго знікнення не думаюць. Маўляў, хлапчук на гэта не здольны.
Аднак старонка яго інфармуе пра адваротнае. Статус падлетка Вконтакте — «Повесился», але апошні раз у сетцы ён быў 15 лістапада, то бок запіс быў апублікаваны за некалькі дзён да знікнення. Праўда, год нараджэння на старонцы не супадае з рэальным узростам хлопца — ён дадаў сабе шэсць гадоў.
Як паведамляюць знаёмыя хлопца, Уладзіслаў займаецца баскетболам, у яго ёсць дзяўчына з якой у апошнiя часы адносіны не найлепшыя, але сур’ёзных сварак не было.
Зараз у горадзе ідуць пошукавыя аперацыі, у якіх прымаюць удзел валанцёры пошукавага атрада «ЦентрСпас» і прадстаўнікі Чырвонага крыжа.
Вядома, што хлапчук выглядае на 16 гадоў, яго рост 182 см, худы, валасы цёмна-русыя.
Быў апрануты: вязаная шапка чорнага колеру з надпісам «Nike», цёмна-сіняя куртка на замку (пухавік), джынсы карычневыя, чорныя чаравікі на белай падэшве.
Калі хтосьці ўбачыць гэтага падлетка ці падобнага, паведамляйце 102 або па тэлефоне пошукавага атрада 8 (033) 622 45 20.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…