Ужо больш за суткі няма навін ад 14-гадовага Уладзіслава Тарасевіча, які пайшоў з дому 18 лістапада у 15.00 на трэніроўку і не вярнуўся.

UPD. Хлопец знайшоўся, з ім усё добра.

Родныя і блізкія падлетка б’юць трывогу, але пра дрэнныя намеры яго знікнення не думаюць. Маўляў, хлапчук на гэта не здольны.

Аднак старонка яго інфармуе пра адваротнае. Статус падлетка Вконтакте — «Повесился», але апошні раз у сетцы ён быў 15 лістапада, то бок запіс быў апублікаваны за некалькі дзён да знікнення. Праўда, год нараджэння на старонцы не супадае з рэальным узростам хлопца — ён дадаў сабе шэсць гадоў.

3

Як паведамляюць знаёмыя хлопца, Уладзіслаў займаецца баскетболам, у яго ёсць дзяўчына з якой у апошнiя часы адносіны не найлепшыя, але сур’ёзных сварак не было.

Зараз у горадзе ідуць пошукавыя аперацыі, у якіх прымаюць удзел валанцёры пошукавага атрада «ЦентрСпас» і прадстаўнікі Чырвонага крыжа.

Вядома, што хлапчук выглядае на 16 гадоў, яго рост 182 см, худы, валасы цёмна-русыя.

Быў апрануты: вязаная шапка чорнага колеру з надпісам «Nike», цёмна-сіняя куртка на замку (пухавік), джынсы карычневыя, чорныя чаравікі на белай падэшве.

Калі хтосьці ўбачыць гэтага падлетка ці падобнага, паведамляйце 102 або па тэлефоне пошукавага атрада 8 (033) 622 45 20.