Два наезды на жывёл — адзін з іх са смяротным вынікам — адбыліся ў Гродзенскай вобласці 15 лістапада. На трасе М6 у Іўеўскім раёне загінуў кіроўца Fiat, які вяртаўся дадому з вахты ў Астраўцы, паведамілі ў ДАІ Гродна.

Ля вёскі Сонтакі з правага боку на трасу выбег лось. Пасля наезду на яго адбылося сутыкненне з сустрэчным мікрааўтобусам Volkswagen. Кіроўца легкавога аўто памёр на месцы. Два ягоныя калегі патрапілі ў шпіталь, адзін з іх — у рэанімацыю. Трэці пасажыр з задняга сядзення пазбег такога лёсу.

Раніцай яшчэ адзін наезд на лася адбыўся на дарозе Баранавічы-Гродна ў Бераставіцкім раёне. Каля вёскі Ярломічы лось выбег з правага боку пад Renault і загінуў на дарозе.

Па дадзеных ДАІ, наезды на жывёл здараюцца ў ваколіцах Гродна найменей раз у два тыдні.

qaaxfmufnjc

mx_zihjdqqa