У гродзенцаў з’явілася магчымасць пазнаёміцца з горадам майстроў на колах. Выстава, якая 18 лістапада пачне працу ў Музеі гісторыі рэлігіі, паказвае сродкі перамяшчэння і поўны вытворчы цыкл працы пекара, цырульніка, святара, ветэрынара, настаўніка, пажарнага, пісьменніка і нават клоўна. Гэтыя прафесіі існавалі заўсёды, але менавіта ровар у свой час здолеў зрабіць іх працу больш даступнай і хуткай.
«Гэта ўнікальная выстава, такога ў нас яшчэ не было. На выставе будуць прадстаўлены ровары пачынаючы з канца XIX і пачатку XX стагоддзяў. Усе яны арыгінальныя, не рэстаўраваліся. Пераважна гэта ровары з Італіі, прадстаўнікоў розных прафесій», — распавяла загадчыца аддзела навукова-асветніцкай працы музея Таццяна Собаль.
Усе ровары з рознымі гісторыямі. Збіраў іх на працягу 40 гадоў калекцыянер Маўрыцыа Урбiнацi з італьянскага горада Рыміні. Большасць экспанатаў выраблена ў Італіі, Англіі і Аўстрыі. Узрост самога «маладога» ровара — больш за 60 гадоў.
Дагэтуль выстава ровараў пабывала ў многіх краінах Еўропы. У Беларусі італьянскія ровары выстаўляліся раней толькі ў Мінску.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…