Пакуль у чэмпіянаце Беларусі праходзіла міжнародная паўза, гродзенскі «Нёман» правёў таварыскі матч у Літве, дзе сустракаўся з ФК «Тракай». Гульня паміж супернікамі скончылася з нулямі на табло.
У Літву не паехалі: Савіцкі, які быў выкліканы ў нацыянальную зборную, а таксама Лешка, Паўлавец, Яроцкі і галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч, якія адправіліся ў маладзёжную зборную краіны.
Гродзенцы ў Тракаі выходзілі такім складам:
Шышлоў, Бяцэня (Тарашчык, 81), Сасноўскі (Бомбель, 90), Касмынін, Пазняк, Бебе, Савасцьянаў, Васькоў (Бадалаў, 81), Сянкевіч (Тарашчык, 53; Сянкевіч, 67), Бомбель (Горбач, 75), Журневіч (Надзіеўскі, 75).
Варта адзначыць, што акрамя маладых гульцоў у Літве далі пагуляць і двум ветэранам гродзенскага футбола, а цяпер трэнерам Віталю Тарашчыку і Віталю Надзіеўскаму.
12 лістапада, «Тракай» — «Нёман» — 0:0
Адновіцца чэмпіянат Беларусі ў Вышэйшай лізе ў суботу 19 лістапада. «Нёману» трэба будзе правесці сур’ёзны матч у Слуцку супраць мясцовай каманды.
У турнірнай табліцы гродзенцы зараз ідуць на 13-м месцы і маюць у сваім актыве 28 ачкоў. Ніжэй каманды Iгара Кавалевiча ідзе «Нафтан» (25), «Граніт» (24) і «Белшына» (23).