Пакуль супрацоўнікі МНС разам са следчым камітэтам высвятляюць дакладныя прычыны пажару, што здарыўся ноччу 13 літстапада ў гаражах на Ціміразева, арандатары і ўладальнікі аб’екта ацэньваюць страты.
Нагадаем, ноччу 13 лістапада па вуліцы Ціміразева, па папярэдняй версіі з-за парушэнню правілаў эксплуатацыі печы, гарэла вялікая пабудова, дзе знаходзіцца 14 гаражоў. 10 з іх палалі, бо мелі драўляны дах, чатыры іншых, якія былі накрыты жалезабетонам, практычна не былі пашкоджаныя.
«Гэта ўсё было прадказальна. Асабліва з іх самаробнай печчу і наплявальніцкім стаўленнем да ўсіх іншых арандатараў. З-за адных пацярпелі ўсе. Але нам яшчэ пашанцавала, што ў нас жалезабетоннае перакрыцце. У іншых гаражах дзве машыны згарэлі цалкам, тры машыны былі падплаўлены. Таксама дасталося і тром аўтобусам, якiя позна выпхнулі. У першым гаражы стаяць новыя квадрацыклы ў каробках — іх ужо не прадаць, бо ўсе моцна смярдзяць гарам», — распавёў арандатар.
Пажар, які пачаўся каля 2 гадзіны ночы, скончылі тушыць толькі каля 6-й раніцы. Сведкі кажуць, што адзін з уладальнікаў, убачыўшы свой згарэлы аўтамабіль, пачаў плакаць. Уладальнік другой знішчанай машыны таксама быў засмучаны: у гэты дзень ён планаваў забраць транспарт з рамонту.
«Што цяпер зробіш? Добра што ўсе жывыя. Мне ноччу патэлефанавала жонка майго сябра і сказала, што мая машына гарыць. Я адразу не зразумеў, што адбываецца. Ноччу прыехаў і быў шакаваны ўбачаным.
Хлопец, які рамантаваў аўтамабіль, расказаў, што ён вырашыў падліць масла ў печку. Калі ён гэта зрабіў, то агонь пачаў моцна палыхать і трапіў на канапу, якая імгненна загарэлася. Хлопец хацеў машыну выпхнуць, але не змог. Тады пабег за вогнетушыцелем, а калі прыбег, то ўсё ўжо гарэла", — распавёў уладальнік згарэлага аўтамабіля Анатоль.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…