У Гродне мужчына ледзь не застаўся без вуха. Канфлікт завязаўся паміж двума мясцовымі жыхарамі 1965 і 1984 гадоў нараджэння. Нягледзячы на розніцу ва ўзросце найбольшую актыўнасць праявіў менавіта старэйшы грамадзянін. 51-гадовы мужчына літаральна пачаў збіваць апанента, нанёс не менш за пяць удараў рукамі і нагамі па целе і галаве, а скончыў бойку вельмі эфектна, адкусіўшы суперніку палову левай вушной ракавіны, паведамілі ў прэс-службе УУС.
У дачыненні да агрэсіўнага грамадзяніна распачата крымінальная справа па артыкуле «наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў».