Здароўе і спорт

«Нёман» у Гродне закінуў «Магілёву» дзесяць безадказных шайб

Пасля працяглай міжнароднай паўзы аднавіўся чэмпіянат Беларусі па хакеі. У Гродне, 10 лістапада «Нёман» прымаў ХК «Магілёў» і ўпэўнена разграміў свайго суперніка з лікам 10: 0.

У першым перыядзе гаспадары закінулі чатыры шайбы. У другой дваццаціхвілінцы госці стрымалі націск гаспадароў і прапусцілі ўсяго толькі адну шайбу. А вось у заключным перыядзе, чырвона-чорныя сабраліся і дабілі «Магілёў» яшчэ пяццю шайбамі.

«Нёман» — «Магілёў» 10:0 (4:0, 1:0, 5:0)

галы:
07.16 1:0 — Кліменка (Шырокаў, Гарбачэнка, — бол.)
11.26 2:0 — Кіслы (Рэмезаў, Лісічкін)
15.11 3:0 — Лісічкін (Марчанка, Коршунаў)
18.24 4:0 — Кліменка (Гарбачэнка)
29.07 5:0 — Рэмезаў (Лісічкін, Кіслы)
42.07 6:0 — Стэфановіч (Шырокаў, Гарбачэнка, — бол)
50.05 7:0 — Дадонаў (Дарафееў, Маркоўскі)
53.33 8:0 — Дарафееў (Пасют, Дадонаў, — бол.)
55.16 9:0 — А.Маляўка (Бадун, Баярчук)
56.47 10:0 — Безайс (Дадонаў)

Пасля перамогі над «Магілёвам», «Нёман» размясціўся на другім месцы ў турнірнай табліцы. Цяпер у гродзенскай каманды 42 ачка.

Наступны матч каманда Сяргея Пушкова таксама правядзе ў Гродне. 12 лістапада гродзенцы будуць прымаць ХК «Брэст».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024