У Гродне на Савецкай вуліцы сярод розных сувеніраў рамеснікаў прадаецца і кулямёт Максім. Праўда, не сапраўдны, а драўляны.

Копія станковай зброі выканана па арыгінальным чарцяжах. Раней аўтар гэтай працы, Генадзь, у асноўным рабіў і прадаваў драўляныя пісталеты і аўтаматы. Але апошнім разам вырашыў зрабіць выключэнне.

«На стварэнне такога кулямёта сышло каля тыдня, але я не ўвесь час сядзеў і рабіў, працаваў толькі ў вольны час. Усё імкнуўся рабіць пад арыгінал і па памерах, якія знайшоў у інтэрнэце. Людзям падабаецца, яны падыходзяць і цікавяцца», — распавёў Генадзь.

Копію кулямёта Максім можна купіць за 300 рублёў.

Майстар робіць свае пісталеты з рэшткаў матэрыялаў. Ён адзначае, што людзi ахвотна іх купляюць. Адзін такі пісталет каштуе 8 рублёў. Таксама і замежнікі цікавяцца, але часта баяцца, што не змогуць правезці праз мяжу, таму адмаўляюцца ад пакупкі.

5
4