Гродзенка стала першай віцэ-міс на конкурсе Супермадэль Сусвету

Лізавета Шыкута з Гродна стала першай віцэ-міс на конкурсе Супермадэль Сусвету, які праходзіў у сталіцы Балгарыі з 1 па 5 лістапада. Пуцёўку на конкурс яна атрымала пасля ўдзелу ў «Міс Гродна 2016», дзе яе заўважыла нацыянальны дырэктар міжнародных конкурсаў прыгажосці Святлана Кузняцова (Місіс Сусвет 2013 года).

Перамога дасталася прадстаўніцы Аўстраліі. Сярод мужчын перамог тэлевядучы і акцёр з Індыі. Пераможцаў конкурсу чакаюць кантракты з вядомымі мадэльнымі агенцтвамі.

Усяго на галоўны тытул прэтэндавалі прадстаўніцы больш чым 30 краін. На працягу трох дзён дзяўчаты ўдзельнічалі ў дэфіле, дэманстравалі модныя ўборы і аксэсуары. З мадэлямі працавалі вядомыя стылісты. У мужчынскай катэгорыі Беларусь прадстаўляў Андрэй Ладонка з Бабруйска.

Удзельнічаць маглі дзяўчаты ад 18 да 22 гадоў пры росце не менш 175 см. Хлопцы — ад 18 да 23 пры росце не менш 180 см.

«Перад любым конкурсам высылаецца праграма, распісаная па днях і гадзінах. Прытрымліваючыся гэтай праграмы, з Лізаветай правялі інструктаж па гардэробе на кожны дзень і на асаблівыя выхады», — распавяла Святлана Кузняцова. Таксама Лізе далі парады па сувенірных падарунках для абмену паміж удзельніцамі: такая традыцыя ёсць на ўсіх конкурсах — дзяўчаты абменьваюцца нацыянальнымі сувенірамі.

Правільнай хадзе, выправе і асновам макіяжу гродзенку вучыць не прыйшлося: яна прафесійная мадэль, у яе ўжо ёсць вялікі вопыт удзелу ў модных паказах і рэкламных здымках.

Адзін з членаў міжнароднага журы «Місіс Расія 2016» і спявачка Надзея Лысенка (Надзін) так кажа пра гродзенку: «Ліза мне вельмі падабаецца. Я з усіх канкурсантак з ёй больш за ўсё маю зносіны — вельмі светлы і добры чалавек».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025