Два літоўцы ехалі ў Англію на грузавым бусе Mercedes з ірландскімі нумарамі. З сабой яны везлі 60 каробак з аднаразовымі грылямі. Мытнікам удалося знайсці ў іх каля 5 тыс. пачак цыгарэт Winston коштам 60 тыс. злотых (амаль 14 тыс. еўра).
Машыну затрымалі каля Аўгустова. У выніку дэтальнай праверкі высветлілася, што ў частцы каробках насамрэч схаваная цыгарэтная кантрабанда.
У парушэнні прызнаўся 47-гадовы пасажыр, якога чакае суд. Ён страціць цыгарэты, а таксама можа атрымаць высокае спагнанне.