Больш за 140 імёнаў абаронцаў правапарадку Гродзеншчыны, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку, з’явіцца на сцяне памяці, якую афіцыйна адкрыюць 10 лістапада ў Дзень ушанавання ветэранаў міліцыі і ўнутраных войскаў МУС Беларусі.
Для ўшанавання загінуўшых міліцыянераў у 2004 годзе перад будынкам УУС Гродзенскага аблвыканкама адкрылі мемарыял, за аснову якога быў узяты вобраз міфічнай крылатай Нікі - багіні Перамогі. Яго аўтара — заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Уладзімір Церабун.
Больш за 10 гадоў помнік не аднаўлялі, але перад вялікім 100-гадовым юбілеем міліцыі ў савета ветэранаў з’явілася ідэя не толькі рэканструяваць мемарыял, але яшчэ і ўвекавечыць імёны загінуўшых супрацоўнікаў міліцыі.
Рэканструкцыю помніка і ўстаноўку сцяны памяці праводзяць са сродкаў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.