Яшчэ ў канцы кастрычніка ў інтэрнэце з’явілася інфармацыя, што шэраг сур’ёзных каманд, якія выступаюць у наймацнейшым дывізіёне Іспаніі, праяўляюць цікавасць да гродзенскага паўабаронцы Паўла Савiцкага.
Першым такую інфармацыю апублікавала ў твітары іспанскае выданне Валенсіі «La Naranja Mecánica»:
Ужо 2-га лістапада інфармацыя дайшла і да Беларусі, але многія аматары футбола не паверылi ў цікавасць такіх іспанскіх каманд як «Валенсія», «Севілья», «Эспаньёл», «Вільярэал» і «Бетiс» да Паўла Савіцкага.
Але гэта пацвердзіў агент гродзенскага футбаліста Максім Карагодзiн.
«Так, інфармацыя праўдзівая, мы вядзем зараз шмат працы ва ўсіх напрамках, вядзем перамовы з многімі еўрапейскімі клубамі і не толькі іспанскімі. Цікавасць да Паўла вельмі высокая, прапаноў шмат. Дзе ён апынецца — пакажа час, бліжэй да канца года будзем сумесна прымаць рашэнні».
Пацвердзіў гэта і старшыня футбольнага клуба «Нёман» Іван Варсовiч, які адзначыў, што ў выпадку пераходу гродзенца па заканчэнні кантракта ў іншы клуб, «Нёман» атрымае кампенсацыю, бо футбалісту няма яшчэ 23 гадоў.
Кантракт паўабаронцы з «Нёманам» разлічаны да канца гэтага сезона, у якім засталося згуляць усяго тры матчы.
У гэтым сезоне Савіцкі правёў 22 матчы і забіў 6 мячоў, таксама вызначыўся ў гульні за зборную Беларусі.
Паводле дадзеных сайта transfermarkt.de, на чэрвень 2016 года цана гродзенскага футбаліста складала 600 тысяч еўра. А роўна год таму Савіцкі каштаваў на 150 тысяч еўра больш.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…