Праект указа па абмежаванні продажу алкаголю перадалі на разгляд у Саўмін

Міністэрства ўнутраных спраў унесла ў Савет Міністраў праект указа па абмежаванні продажу алкаголю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МУС Беларусі.

Праект указа прадугледжвае адзіны час рэалізацыі алкагольных напояў (з 9.00 да 22.00) і забарону гандлю ў крамах, якія не маюць адасобленых таварных аддзелаў. «Забарона будзе ўводзіцца толькі для крам, плошча якіх складае 400 кв.м і больш», — адзначылі ў МУС.

[irp posts="2006″ name="Праект новага антыалкагольнага ўказа: спіртное зноў забароняць прадаваць пасля 22.00"]

Як заяўляў раней намеснік начальніка ўпраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Сяргей Красуцкі, прыняцце ўказа не прывядзе да павелічэння продажаў кантрафактнага алкаголю ў краіне.

«Ужо выпрацаваны ўсе неабходныя механізмы для барацьбы з нелегальным гандлем алкаголем. Сёння назіраецца тэндэнцыя да таго, што нелегальны абарот алкаголю скарачаецца», — сказаў ён.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025